Государственное учреждение образования

«Областной аграрно-технический

профессиональный лицей»

 

21 ЛЮТАГА- ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

Беларусы:

Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову. (Я. Колас)

Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам. (Я. Сіпакоў)

Мова — гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ. (І. Мележ)

Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднаймове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсёроднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова. (З. Бядуля)

Хто не шануе родную мову, той не шануе сябе самога, ні свой род, ні сваіх дзядоў-бацькоў, якія той жа мовай гаварылі. (В. Ластоўскі)

Яно добра, а нават і трэба знаць суседскуюмову, але найперш трэба знаць сваю. (Ф. Багушэвіч)

Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць. (Цётка)

Роднае слова — гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет. (Я. Колас)

Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю. (Я. Колас)

Ігнаравацьмову — гэта значыць ігнараваць народ, нацыю. (П. Пестрак)

Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў. (Ф. Скарына)

Хто адрокся мовы бацькоў сваіх, хто адзеў чужую апратку — той адышоў ад народу далёка-далёка. Ён чужы ў роднай вёсцы, у сваёй сям’і. І на яго браты глядзяць як на чужынца. (Цётка)

Незвычайнае хараство і зладжанасць чуецца нам у гучанні роднага слова. (А. Крывіцкі)

Хто забыў сваіх продкаў — сябе губляе, хто забыў сваю мову — усё згубіў. (У. Караткевіч)

Замежнікі:

Мова не можа быць дрэннай, або добрай … Бо мова — гэта толькі люстэрка. Тое самае люстэрка, на якоенельга наракаць.(С.Даўлатаў)

Усе найгалоўныя замежныя мовы можна вывучыць за шэсць гадоў, але для вывучэннясваёй недастаткова и цэлага жыцця.(Вальтэр)

Мова, якой мы карыстаемся, уплывае на наша мысленне … (Б.Вебер)

Калі мова чалавека млявая, цяжкая, нямоглая, нявызначаная, вельмі неадукаваная, то такі, напэўна, і розум гэтага чалавека. (І.Гердэр)

Найвялікшае багацце народа — яго мова! Тысячагоддзямі назапашваюцца і вечна жывуць у слове незлічоныя скарбы чалавечай думкі і вопыту. (М.Шолахаў)

Народ выяўляе сябе ў мове сваёй. Народ дзейнічае; яго дзейнасцю кіруе розум; розум і дзейнасць народа адлюстроўваюцца ў мове яго. (І.Сразнеўскі)

Неўміручасць народа — у ягомове. (Ч.Айтматаў)

…Нездарма шматпакутныя народы, пераносячы самыя страшныя ўдары лёсу, не могуць толькі перанесці пагібелі роднага слова…(Н.Катлярэўскі)

ФОТООТЧЕТ

Новости

  • Спартакиада 2019
    Спартакиада 2019
    16 марта команда лицея приняла участие в Спартакиаде среди предприятий…
  • 16.03.2019
    16.03.2019
    16 марта солисты вокальной студии "Альтаир" Яна Каменская и Максим…
  • 15.03.2019
    15.03.2019
    15 марта в библиотеке нашего лицея прошла игра-викторина "Главный закон…
  • 13.03.2019
    13.03.2019
    Бескорыстно помогать нуждающимся людям - задача благородная. Так 13 марта…
  • Проблемы взросления
    13 марта 2019 г  в общежитии лицея была организована встреча…
  • 7 марта 2019
    7 марта 2019
    7 марта в нашем лицее прошел праздничный концерт,посвященный Международному женскому…
erip
morb
RIPO
sm full
press72725
5
sm full
Статистика сайта  Яндекс.Метрика

Телефон горячей линии лицея: 801716 6-59-20
Адрес: 222720, Минская область, г. Дзержинск, ул. Минская, д. 4
Электронная почта: info@oatpl.by